Клінічная ардынатура – адна з вышэйшых формаў павышэння прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў, заснаваная на прынцыпе індывідуальнага навучання, з мэтай паглыблення прафесійных ведаў і ўдасканалення прафесійных навыкаў, засваення перадавых медыцынскіх тэхналогій, рашэнне задач кадравага забеспячэння аховы здароўя.
Клінічная ардынатура як форма падрыхтоўкі высокакваліфікаваных урачоў-спецыялістаў для буйных бальніц і клінік створана на тэрыторыі былога СССР у канцы 20-х – пачатку 30-х гг. 20-га стагоддзя. Першае палажэнне «Аб клінічнай ардынатуры» ўведзена ў лютым 1938 года, потым неаднаразова пераглядалася, але ключавыя пазіцыі (базы, працягласць тэрміну падрыхтоўкі, патрабаванні да стажу працы ўрачоў, кіраўнікоў клінічных ардынатараў, фінансавае забеспячэнне і інш.) застаюцца нязменнымі. У Мінскам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўным медыцынскім інстытуце клінічная ардынатура адкрыта ў канцы 60-х гадоў 20-га стагоддзя.
Падрыхтоўка ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца на клінічных кафедрах універсітэта ў вочнай і завочнай форме. Спектр спецыяльнасцяў падрыхтоўкі вызначаецца перспектыўнымі патрэбамі аховы здароўя ў спецыялістах вызначаных спецыяльнасцяў. З адкрыццём буйных профільных навукова-практычных цэнтраў, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя ўзрасла патрэба ў спецыялістах адпаведнага профілю, што паслужыла пашырэнню пераліку спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры.
Штогод на падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ўніверсітэта залічваецца звыш 100 урачоў-спецыялістаў з арганізацый і ўстаноў аховы здароўя, у тым ліку каля 50% – за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Завочную форму падрыхтоўкі абіраюць больш 75% урачоў-спецыялістаў. Значна павялічыўся лік спецыялістаў, якія праходзяць падрыхтоўку на ўмовах аплаты. За апошнія пяць гадоў колькасць клінічных ардынатараў узрасла ў 1,5 разы і дасягнула сёлета 400 чалавек, якія праходзяць падрыхтоўку па 32 спецыяльнасцях на 35 клінічных кафедрах універсітэта.
Расце лік клінічных ардынатараў з ліку замежных грамадзян, галоўным чынам за кошт выпускнікоў нашага ўніверсітэта. Прадстаўнікі 18 краін (краіны былога СССР, блізкага Ўсходу, паўночнай і цэнтральнай Афрыкі) праходзяць падрыхтоўку па 23 спецыяльнасцях клінічнай ардынатуры. Найбольш прывабнымі спецыяльнасцямі для замежных грамадзян з'яўляюцца спецыяльнасці стаматалагічнага і хірургічнага профілю. Штогод павялічваецца лік замежных спецыялістаў, якія жадаюць падоўжыць тэрмін падрыхтоўкі.
Падрыхтоўка па спецыяльнасцях клінічнай ардынатуры патрабуе індывідуальнага падыходу і арганізуецца з улікам узроўню прафесійнай падрыхтоўкі ўрача, стажу па спецыяльнасці, умоў працы. У сувязі з гэтым усе клінічныя ардынатары, залічаныя ў клінічную ардынатуру, праходзяць падрыхтоўку па зацверджаных індывідуальных планах; замежныя грамадзяне, якія падоўжылі тэрмін падрыхтоўкі – па зацверджаных дадатковых праграмах падрыхтоўкі.
Падрыхтоўка высокапрафесійных кадраў для практычнай аховы здароўя ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам найбольш кваліфікаваных кадраў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедраў універсітэта, у ліку якіх 37 д.м.н.
Урачы – спецыялісты, якія скончылі клінічную ардынатуру, займаюць годнае месца сярод працаўнікоў буйных арганізацый аховы здароўя г. Мінска і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.