Фальклорны тэатр «Мед.уні.ца»

Руководитель: Слепцова Ирина Владимировна
Телефон: +375 29 327-77-95
Дни и время общегрупповых занятий: вторник 19:00 – 21:00 (хореография)
Место проведения: общежитие № 2
Дни и время общегрупповых занятий: четверг 19:00 – 21:00 (вокал)
Место проведения: общежитие № 2

Гістарычная даведка

Фальклорны тэатр «Мед.уні.ца» (назва азначае – медыцынскі універсітэт і бальніца), узнік у весну 2005 года па ініцыятыве вучнёўскай моладзі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Фацьянавай Ірыны Анатольеўны – першага кіраўіка калектыву.

Аб калектыве

Мiciя калектыва — адраджэнне традыцыйнай культуры беларусаў, шляхам  вывучэння і папулярызацыі  ў моладзевым асяродку, праз правядзенне культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў, праз удзел у раённых, гарадскіх і дзяржаўных святах.

Мэты дзейнасці калектыва:

Фальклорны тэатр «Мед.уні.ца» (pdf) Тэатр «Мед.уні.ца»

  • Пашырэнне прапаганды этна-культурнай спадчыны Беларусі;
  • Спрыянне пашырэнню сферы ўжытку беларускай мовы і ўмацаванню яе прыярытэтаў;
  • Вывучэнне, захаванне і развіццё этнічнага, культурнага і прыроднага патэнцыялу беларускай культуры;

Задачы калектыва:

  • Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі навукі, культуры, адукацыі, скіраванае на дасягненне мэтаў калектыву;
  •  Удзел, арганізацыя і правядзенне асветніцкіх, культурных, мастацкіх і іншых мерапрыемстваў, якія адпавядаюць дзейнасці калектыву;
  • Забеспячэнне зацікаўленых арганізацый (інтэрнатаў, СМІ і інш.) інфармацыяй, аудыё-відэа-фотаматэрыяламі на ўмовах задавальняючых інтарэсы калектыву;
  • Прапаганда мэт і здач калертыву праз інфармаванне грамадскасці з выкарыстаннем СМІ, а таксама універсітэтскіх выданняў.

Прынцыпы дзейнасці калектыва:

  • Добраахвотнасць;
  • Самастойнасць;
  • Калегіяльнасць;
  • Галоснасць.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • Вывучэнне традыцыйнай культуры беларусаў
  • Рэканструкцыя старажытных абрадаў
  • Папулярызацыя фальклорнай спадчыны

Рэканструкцыя старажытных абрадаў:

  • Калядаванне
  • Масленіца
  • Гуканне вясны
  • Саракі
  • Ушэсце або абрад Ваджэння і пахавання Стралы
  • Ю’реў дзень.
  • Троіца
  • Абрад кумавання.

Папулярызацыя фальклорнай спадчыны:

  • Вывучэнне, выхаванне і папулярызацыю фальклорных традыцый Беларусі, сямейных традыцый
  • Удзел у разнастайных фэстах, конкурсах, культурна-массавых мерапрыемствах, святах, канцертах
  • Урачыстыя сустрэчы ганаровых гасцей 

Удзел у абласных, рэспублiкамскiх i мiжнародных смотрах, конкурсах, фестывалях.

  • Вынiкi: Рэспублiканскi фестываль творчасцi замежных студэнтаў «F.-ART.BY» Минск 2011; Рэспублiканскi конкурс мастацкай творчасцi cтудэнтаў вышэйшых навуковых устаноў «АРТ-вакацыі» - Дыплом 2 ступені у намінацыі «фальклорный тэатр» 2012;
  • Грамата ад грамадска-палітычнай газеты для моладзі «Знамя юности» 2012;
  • фестываль народнай творчасцi  «Сузор’е» - Дыплом 3 супенi 2013;
  • Рэспублiканскi конкурс мастацкай творчасцi cтудэнтаў вышэйшых навуковых устаноў «АРТ-вакацыі» - Дыплом 1 стыпенi 2014;
  • Рэспублiканскi конкурс мастацкай творчасцi cтудэнтаў вышэйшых навуковых устаноў «АРТ-вакацыі» Дыплом 2 ступені у намінацыі «фальклорный тэатр» 2016;
  • Рэспублiканскi конкурс мастацкай творчасцi cтудэнтаў вышэйшых навуковых устаноў «АРТ-вакацыі» Дыплом 3 ступені у намінацыі «фальклорный тэатр» 2018;
  • Грамата адміністрацыі Маскоўскага раена г. Мінска 2019

Республиканская выставка художественного текстиля «СВЯЗУЮЩАЯ НИТЬ» авторская коллекция сценических костюмов «УЛЕТАЛА ПТАШЕЧКА»

Руководитель – Слепцова Ирина Владимировна

Адрес: г. Минск, пр. Дзержинского 83, актовый зал

Телефон: +375 (29) 327-77-95