Да Месячніка здаровай усмешкі

Увесь лістапад разам з грамадзянамі сусвету мы жывём пад лозунгам Месячніка здаровай усмешкі. Выдатная ідэя! У час, калі восень пачынае рыхтавацца да сустрэчы зімы, калі па стрэхах і шыбах часта шапочуць- пастукваюць дожджыкі і халодны ветрык ужо не лашчыць болей нашыя твары, а сонейка выглядвае зусім ненадоўга – так хочацца разумення і спагады, адчування адказнай залежнасці чалавека ад чалавека, грамадства ад грамадства. Мы – людзі. Ва ўсім жывым свеце болей ніхто не мае магчымасці сказаць добрае слова адно аднаму, падзяліць радасць і боль, ніхто не мае пачуццяў удзячнасці, адчування радасці ад сумеснага і адначасова ўласнага самаразвіцця, крылаў за спіной ад узаемнага кахання. Кожны з нас мае патрэбу быць заўважаным. Дык у чым справа? Хіба нельга ўсміхнуцца адно аднаму пры кожнай сустрэчы - у метро, ці ў тралейбусе, ля касы магазіна, ці ў ліфце, у бібліятэцы, ці ў паліклініцы. Гэта зусім проста – трэба памятаваць, што побач з табой людзі, і ты - чалавек. А як многа робіць гэтая простая ўсмешка: часам сонейка заменіць, падаруе надзею, павялічыць магчымасць, пераможа страх. Бо ўсміхнуцца незнаёмаму чалавек можа ад вялікага сэрца, ад дабраты душы. Дык усміхайцеся, калі ласка! А каб усмешка яшчэ болей упрыгожвала твар, не будзем забывацца пра парады стаматолагаў.

Здоровая улыбка

Заместитель заведующего кафедрой по воспитательной работе Лазута Л.П.