Тэлефон: +375 17 367-62-16

Эл. пошта: okrpo@bsmu.by

Мэтай інтэрнатуры з’яўляецца паглыбленне атрыманых ведаў ва ўстанове вышэйшай медыцынскай адукацыі і набыццё практычных навыкаў па атрыманай спецяльнасці для ажыццяўлення далейшай самастойнай працоўнай дзейнасці ў якасці урача-спецыяліста (правізара).

Інтэрнатура была ўведзена ў медыцынскіх ВНУ БССР у 1969 годзе. У Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце уводзілася паэтапна:

  • у 1971 годзе – для выпускнікоў лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў;
  • у 1985 годзе – для выпускнікоў стаматалагічнага факультэта;
  • у 1989 годзе – для выпускнікоў санітарна-гігіенічна факультэта.

Парадак арганізацыі і праходжання інтэрнатуры вызначаны Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і праходжання інтэрнатуры, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2018 г. № 28 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку арганізацыі і праходжанні інтэрнатуры і (або) здачы кваліфікацыйнага іспыту», лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, метадычнымі дакументамі.

Падрыхтоўка ўрачоў-інтэрнаў ажыццяўляецца па 35 спецыяльнасцях інтэрнатуры ў адпаведнасці з праграмамі інтэрнатуры, зацверджанымі Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

За кожным урачом-інтэрнам замацоўваецца адказны за інтэрнатуру з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу профільнай кафедры. Адказны за інтэрнатуру аказвае метадычную і кансультацыйную дапамогу ўрачу-інтэрну, кіраўніку базы інтэрнатуры, кіраўніку ўрача-інтэрна (правізара інтэрна) з выездам два разы на год на базу інтэрнатуры. Наладжаны цесны кантакт адказных за інтэрнатуру з кіраўнікамі баз інтэрнатуры.

Праходжанне інтэрнатуры ажыццяўляецца на падставе:

  • тэрміновага працоўнага дагавора на перыяд праходжання інтэрнатуры, які заключаецца паміж арганізацыяй аховы здароўя і асобай, якая прэтэндуе на заняцце пасады ўрача-інтэрна (правізара-інтэрна);
  • дагавора на арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне інтэрнатуры і/ці правядзенне кваліфікацыйнага экзамену, які заключаецца паміж універсітэтам і асобай, якая прэтэндуе на заняцце пасады ўрача-інтэрна (правізара-інтэрна).

Урач-інтэрн, які выканаў праграму па спецыяльнасці інтэрнатуры, дапускаецца да кваліфікацыйнага экзамену. Кваліфікацыйны экзамен прымае кваліфікацыйная камісія, персанальны склад і графік працы якой вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. На падставе вынікаў кваліфікацыйнага экзамену кваліфікацыйная камісія дае рэкамендацыю аб адпаведнасці (неадпаведнасці) ўрача-інтэрна (правізара-інтэрна) кваліфікацыйнай характарыстыцы па канкрэтнай спецыяльнасці інтэрнатуры і выдачы (нявыдачы) сертыфіката аб праходжанні інтэрнатуры.

Структурным падраздзяленнем інтэрнатуры і клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца пастаянны маніторынг працоўнай дзейнасці ўрачоў-інтэрнаў і маладых спецыялістаў з занясеннем адпаведных змен у базу дадзеных “Малады спецыяліст”.