Ваенна-медыцынскі iнстытут

7 чэрвеня 2021 года пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2021 г. № 8/45 ваенна-медыцынскі факультэт ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» рэарганізаваны ў ваенна-медыцынскі інстытут ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» без права юрыдычнай асобы.

Інстытут з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» без права юрыдычнай асобы, якое рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, паслявузаўскай адукацыі медыцынскіх работнікаў для Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку ваенных медыцынскіх кадраў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях і ў рэзідэнтуры, забеспячэнне праходжання інтэрнатуры.

Інстытут – састаўная частка адзінай навучальнай структуры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У той жа час – аўтаномная адміністрацыйная адзінка са сваім кіраўніцтвам, якое падпарадкоўваецца Міністру абароны Рэспублікі Беларусь.

voen2-1.jpeg

Асноўнымі задачамі інстытута з'яўляюцца:

  • навучанне курсантаў (слухачоў) па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі I ступені па профілі адукацыі «Ахова здароўя» для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • падрыхтоўка спецыялістаў на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • падрыхтоўка спецыялістаў па адукацыйных праграмах I ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі (ад’юнктура) для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па профілі адукацыі «Ахова здароўя»;
  • правядзенне адукацыйных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў);
  • арганізацыя і правядзенне навучання слухачоў па ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • арганізацыя і правядзенне інтэрнатуры ўрачоў-інтэрнаў для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • падрыхтоўка ў рэзідэнтуры ваенных медыцынскіх кадраў для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • навучанне студэнтаў універсітэта па праграме падрыхтоўкі афіцэраў медыцынскай службы запасу;
  • перападрыхтоўка ваенных медыцынскіх кадраў, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў;
  • навучанне і падрыхтоўка ваеннаслужачых замежных дзяржаў па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі I ступені па профілі адукацыі «Ахова здароўя», II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура), I ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі, у рэзідэнтуры;
  • павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка ваеннаслужачых замежных дзяржаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па профілі адукацыі «Ахова здароўя»;
  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак;
  • удзел у аказанні медыцынскай дапамогі на базах клінічных арганізацый аховы здароўя;
  • выхаванне ў навучэнцаў-грамадзян Рэспублікі Беларусь патрыятызму, высокага пачуцця адказнасці за выкананне службовага абавязку, выкананне патрабаванняў, выкладзеных у Ваеннай прысязе і агульнавайсковых статутах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, добрасумленных адносін да вучобы.
voen3.jpeg

У склад інстытута ўваходзяць камандаванне, вучэбна-метадычная частка, аддзел кадраў, група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, ваенна-медыцынскі факультэт, кафедра арганізацыі медыцынскага забеспячэння войскаў і медыцыны катастроф, падраздзяленні курсантаў (слухачоў).

Факультэт з’яўляецца арганізацыйна-адміністрацыйным структурным падраздзяленнем інстытута, які забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, вучэбна-метадычнай работы ў рамках пэўных профілю адукацыі, напрамкі адукацыі, спецыяльнасцей падрыхтоўкі спецыялістаў.

У склад факультэта ўваходзяць 3 кафедры: кафедра ваенна-палявой тэрапіі, ваенна-палявой хірургіі, ваеннай эпідэміялогіі і ваеннай гігіены. Дзейнасць накіравана на забеспячэнне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама вучэбна-метадычнай працы па адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцях або вучэбных дысцыплінах.

voen4.jpg

Падраздзяленні курсантаў (слухачоў) з’яўляюцца асноўнымі падраздзяленнямі інстытута, прызначанымі для арганізацыі паўсядзённай дзейнасці курсантаў (слухачоў), іх выхавання і правядзення навучальных заняткаў па агульнаваенных навучальных дысцыплінах.

Тэрмін навучання ў ваенна-медыцынскім інстытуце – 6 гадоў.

Падрыхтоўка афіцэраў медыцынскай службы пачалася з верасня 1995 года, а першы выпуск ваенных урачоў адбыўся ў чэрвені 1998 года.

За перыяд з 1995 года падрыхтавана:

  • больш за 650 кадравых афіцэраў медыцынскай службы (42 – атрымалі дыплом з адзнакай, з іх 10 скончылі факультэт з залатым медалём);
  • больш за 3 000 афіцэраў медыцынскай службы запасу з ліку студэнтаў УА «БДМУ»;
  • больш за 5 700 слухачоў прайшлі павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку па спецыяльнасцях: 1-81 02 55 «Тэрапія»; 1-81 02 65 «Хірургія» і 1-81 02 73 «Арганізацыя аховы здароўя».

З 1996 года падрыхтавана больш за 70 урачоў-спецыялістаў (афіцэраў медыцынскай службы) у клінічнай ардынатуры па спецыяльнасцях «Хірургія» і «Тэрапія».

З 2005 года падрыхтавана больш за 170 вайскоўцаў па спецыяльнасці 2-95 01 71 «Медыцынскае забеспячэнне воінскай дзейнасці» з прысваеннем кваліфікацыі «Ваенны фельчар» і воінскага звання «прапаршчык».

З 2007 года ваенныя медыкі паспяхова праходзяць навучанне ў ад’юнктуры па спецыяльнасцях 14.01.17 «Хірургія», 14.01.04 «Унутраныя хваробы» і 20.02.28 «Ваенная медыцына» (з 2014 года) з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык».

voen5.jpg

За час існавання факультэта абаронена 31 дысертацыя, з іх: 10 – на саісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук і 21 – кандыдата медыцынскіх навук, вучонае званне «дацэнт» прысвоена 39-ці, а «прафесар» 11-ці супрацоўнікам факультэта. Рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у 2014 г. доктарская дысертацыя прадстаўніка факультэта прызнана лепшай доктарскай дысертацыяй у РБ у намінацыі «медыцынскія навукі». Цяпер у інстытуце працуюць 4 Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь, шэсць дактароў, столькі ж прафесараў, 15 кандыдатаў медыцынскіх навук і 14 дацэнтаў.

З 2006 года сіламі супрацоўнікаў інстытута пры садзейнічанні УА «БДМУ» арганізавана выданне першага ў Рэспубліцы Беларусь навукова-практычнага часопіса для ваенных урачоў «Ваенная медыцына», падрыхтавана 57 нумароў.

Са снежня 2012 года адкрыты і функцыянуюць 2 медыцынскія ваенна-навуковыя школы: «Даследаванне праблем хірургіі экстраных станаў» і «Спадчынныя парушэнні злучальнай тканкі ў асоб прызыўнога ўзросту».

voen6.jpeg

На дадзены момант ажыццяўляецца падрыхтоўка 3 доктарскіх і 9 кандыдацкіх дысертацыйных даследаванняў.

У 2020 годзе агульны конкурс пры паступленні на факультэт пры падрыхтоўцы кадравых афіцэраў склаў 1,2 чалавека на месца, а прахадны бал – 303.