Лячэбны факультэт

Лячэбны факультэт – старэйшы і самы шматлікі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У далёкім 1921 годзе першыя студэнты ўвайшлі ў аўдыторыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэте. А з 1930 года лячэбны факультэт стаў пачаткам гісторыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які ў 2001 годзе быў пераіменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Шматлікія гады лячэбный заставаўся адзіным факульттам нашага ўніверсітэта і рыхтаваў урачэй практычна ўсіх спецыяльнасцей. Пасля навучання іншых факульттаў лячэбны факультэт адказвае за падрыхтоўку спецыялістаў, якія ажыццяўляюць лячэбную дзейнасць у вобласці замацавання і захавання здароўя, дыягнотыкі, лячэння, рэабілітыцыі, прафілактыкі захворванняў дарослага насельніцтва. У 2011 годзе БДМУ адзначаў 90-летні юбілей. За час нашага існавання прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэта, у тым ліку і лячэбнага факультэта, назапашаны вялікі педагагічны, клінічны і навуковы досвед, які дае магчымасць маладому пакаленню нашай дзяржавы атрымаць вышэйшае медыцынскае навучанне на сучасным сусветным узроўні.

У сучасны час на факультэце навучаецца больш за 2600 студэнтаў. Калі першы выпуск урачэй складаў усяго 21 чалавек, то зараз штогод факультэт выпускае болей за 400 маладых спецыялістаў.

student.jpeg

За час існавання факультэта падрыхтавана 28 тысяц урачэй, сярод якіх няшмат вядомых навукоўцаў, арганізатараў аховы здароўя, выбітных хірургаў, тэрапеўтаў і лекараў іншых спецыяльнатяў. Да факультэта адносяцца 20 кафедр універсітэта. Гэта на сапраўдны момант працуе 258 працаўнікоў прафесарска-выкладаўчага саставу. З агульнага ліку працаўнікоў 171 маюць навуковыя ступені(74%), у тым ліку 32 – доктара навук. Навуковае званне прафесара маюць 28 выкладальнікаў, дацэнтаў – 84.

Не без гонару варта адмеціць і той факт, што большасць выкладальнікаў нашага ўніверсітэта скончылі ў розныя гады лячэбны факультэт роднага Мінскага дзяржаўнага інстытута. Менавіта выпускнікі лячэбнага факультэта ў сучасны час вызначаюць узровень лячэбнай і прафілактычнай дапамогі насельніцтву, стан медыцынскай навукі Рэспублікі Беларусь.

Пасля паступлення ў наш універсітэт вам мае быць прайсці доўгі шлях у вялікае поле ведаў, вывучыць шмат дысцыплін, здаць вялікую колькачць залікаў і экзаменаў. Ў сучасны момант – гэта болей за 70 дысцыплін, уключая дадатковае навучанне на курсах па выбару, якія вывучаюцца на 54 кафедрах універсітэта. Навучэнне на факультэце працягваецца 6 год. Спецыяльнасць, кую Вы будзеце авалодваць, завецца “Лячэбная справа”. Першыя два гады вучобы студэнт факультэта спастігае натуральнанавуковыя і медыка-біялагічныя навукі, асновы гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Асноўнымі базавымі прадметамі для студэнтаў факультэта з”яўляюцца звычайная анатомія і гісталогія, цыталогія і эмбрыялогія. На трэццім куре асноўная ўвага надаецца агульнапрафесійным дысцыплінам.

Першыя два гады вучобы закладваюць фундамент тэарытычных ведвў па спецыяльнасці і базу прыкладных ведаў ва многіх галінах біялогіі і медыцыны. Чацвёрты, пяты і шосты курсы – гэта авалодванне асноўнай базы тэарытычных ведаў і практычных навыкаў па спецыяльнасці. Студэнты навучаюцца на 21 клінічнай базе ўніверсітэта – лепшых гарадскіх шматпрофільных лякарнях і паліклініках, спецыялізаванных лячэбна-дыягнастычных цэнтрах, дыспансерах, радзільных хатах і іншых утановах аховы здароўя. Слухаюць лекцыі вядучых спецыялістаў, пад кіраўніцтвам дасведчаных выкладнікаў, навучаюцца ўнутранным і хірургічным захворванням, акушэрству і гінекалогіі, інфекцыйных захворванняў, дэрматавенеаралогію, анкалогію, неўралогію і нейрахірургію, траўматалогію і артапедыю, і іншыя дысцыпліны. У працэссе навучання вялікая роль адводзіцца самастойнай працэ студэнтаў з хворымі, авалодванню навыкамі клінічнага агляду, інтэрпрэтацыі дадзенных лабараторных і спецыяльных метадаў даследвання.

statuya.jpeg

Пачныя з 3-га курса, кожнае лета студэнта лячэбнага факультэта пачынаецца з вытворчай практыкі, дзе будучы лекар мае магчымасць ужыць атрыманныя веды на працягу года непасрэдна ў клініке. Пасля 3 курса студэнты-лекары прахлдзяць сятрынскую практыку, пасля 4 курса – медычную поліклінічную, а пасля 5-га курса – медычную клінічную практыку. Студэнты маюць магчымасць прымаць актыуны удзел у лячэбна-дыягнастычным працэссе, пераймаць вопыт сваіх настаўнікаў.

Цікавыя перспектывы чакаюць студэнтаў, якія цікавяцца навуковымі даследваннямі. Пад час вучобы, ужо з першага курса студэнт атрымлівае магчымасць наведваць студэнцкія навуковыя кружкі пры кафедрах універсітэта як тэарытычных, так і клінічных, выступаць на паседжаннях з дакладамі. Асоба мэтанакірваныя студэнты рыхтуюць вялікія навуковыя работы, якія затым прадстаўляюцца на штогадовых студэнскіх навуковых канферэнцыях БДМУ, а калі пашанцуе і на Рэспублікансім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Студэнтаў, якія маюць выдатнымі поспехамі ў навуковай працы і вучобе, пасля аканчэння вну рэкамендуюцца для працягу навуковых даследванняў у БДМУ і вядучых навуковых цэнтрах Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзяржавы надае вялікую ўвагу падтрымкі і стварэння ўмоў дзеля ралізацыі вялізарнага патэнцыяла найбольш падрыхтаванай часткі будучых маладых спецыялістаў-медыкаў. Студэнтаў, якія даягнулі значных поспехаў у вучобе, навукова-даследчай працы і грамадска-карыснай дзейнасцю уключаюць у Банк данных адаронай моладзі, які дазваляе выпускніку не толькі прэтэндаваць на прэстіжнае меца працы, але і атрымаць фінансавую падтрымку дзяржавы.

nauka.jpeg
Навукова-практычныя семінары пад назвай «Медыцына ў мастацкіх вобразах»

Нягледзячы на цяжкасці ў навучанні, студэнцкія гады – самая цікавая пара жыцця маладога чалавека.Кожны студэнт можа паспрабаваць сябе ў спорце, мастацкай самадзейнасці, быць аўтарам і карэспандэнтам універсітэцкай газеты “Веснік БДМУ”. На факультэце ўжо болей ха тры дзесяцігоддзе працуе народны самадзейны калектыў “Панацэя”. Студэнцкі клуб шніверсітэта штогод шырока адкрывае дзверы для ўсіх таленавітых студэнтаў, большасцт з якіх – лячэбнікі. Студэнты-лячэбнкі з”яўляюцца членамі спартыўных каманд БДМУ па баскетболу, валеболу, футболу і іншым відам спорту.

Адміністрацыя ўніверсітэта і дэканат вялікую ўвагу надаюць студэнцкаму быту. У 2011 годзе студэнты лячэбнага факультэта ўсяліліся ў сучасны будынак інтэрнату №10, урачыстае адкрыццё якога прайшло пры непасрэдным удзеле Прасдстаўніка Мінкага гарыспалкама Мікалая Аляксандравіча Ладуцька і Міністра аховы здароўя Васіля Іванавіча Жарко.

Студэнты на 6 курсе заканчваюць навучанне ў субардынатурэ, своеасаблівай прадклінічнай падрыхтоўке, па чатыром асноўным накірункам спецыяльнасці “Лячэбная справа”: тэрапія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, анэстэзіялогія і реаніматалогія.

Вынікамі вучобы на факультэце з”яўляецца дзяржаўныя экзамены па тэрапіі, хірургіі, акушэрству і грамадскаму здароўю. Пасля паспешнай сдачы выніковай атэтацыі выпускнік атрымлівае дыплом і яму прысвойваецца кваліфікацыя “урач”. Уручэнне дыпломаў штогод праходзіць ва ўрачыстым становішчу у актавай зале ўніверсітэта. Дыпломы з адзнакай студэнты факультэта атрымоўваюць з рук кіраўнікоў айчынай аховы здароўя.

1_312123.jpeg
Вручение дипломов выпускникам

Асноўны накірунак дзейнасці лекара, які скончыў лячэбны факультэт – аказанне дапамогі даросламу насельніцтву Рэспублікі Беларусь. Пасля праходжання гадавой інтэрнатуры выпускнік лячэбнага факультэта, малады доктар, атрымоўвае кваліфікацыйны сертіфікат, які надае яму права займацца практычнай лекарскай дзенасцю. Удалейшым ён мае магчымасць прайсці дадатковыя курсы перападрыхтоўкі і атрымаць больш вужэйшую спецыяльнасць: гастраэнтэролаг, кардыёлаг, пульманолаг, анколаг, эндакрынолаг, урач УГД і т.д.

Немагчыма аспрэчыць той факт, што выбар будучай прафесіі і спецыяльнасці – адно з найважных падзей у жыцці чалавека. Гэта рашэннене не заўсёды легка даецца, ня рэдкі памылкі і расчараванні. Прафесія лекара – адна с самых гуманных, высакародных, неабходных і разам з тым найбольш адказная, якая патрабуе аддачы духоўных і фізічных сіл.