Климовец Ольга Павловна

Старший преподаватель
Климовец Ольга Павловна
Информация

Дата нараджэння: 18.12.1950 г.

Скончыла ў 1971 г. Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Спецыяльнасць – учитель русского языка и литературы. У 1995 г. скончыла Мінскі гарадскі інтытут удасканалення настаўнікаў, факультэт перападрыхтоўкі настаўнікаў рускай мовы. Спецыяльнасць – выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

У медыцынскі інстытут (пазней – універсітэт) прыйшла на працу ў лістападзе 1991 года. Спачатку працавала выкладчыкам на падрыхтоўчым аддзяленні для беларускіх слухачоў, чытала лекцыі па беларускай мове для студэнтаў 1-ага курса. У 1993-1994 г. Вяла заняткі для супрацоўнікаў інстытута, якія павінны былі авалодаць беларускай мовай, каб мець магчымасць афармляць дакументацыю па-беларуску. Пачынаючы з 1992 г. і па 2003 г. была задзейнічана ў рабоце прыёмнай камісіі ў якасці выкладчыка беларускай і рускай моў.

Асноўная сфера дзейнасці – гэта работа на пасадзе старшага выкладчыка падрыхтоўчага аддзялення на факультэце прафесійнай арыентацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Была складальнікам шэрагу праграм па беларускай мове для студэнтаў 1-ага курса і для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення. Неаднойчы выступала на навукова-практычных канферэнцыях з дакладамі аб ролі роднай мовы ў выхаванні будучага ўрача і фарміраванні яго светапогляду.

Падрыхтавала наступныя вучэбна-метадычныя дапаможнікі:

  • Русский язык. Практикум для подготовки к централизованному тестированию (в соавторстве с Т.В. Китаевой, Н.Г. Матвеевой), Минск, (первое издание – 2013 г.; ежегодное переиздание).
  • Чулыя дзівакі з апавяданняў Аляксея Дударава. В.П.Клімавец Роднае слова., с. 18-21. 2020.
  • Інтэрферэнцыя ў сітуацыі білінгвізму. Развагі над старонкамі беларускіх мастацкіх твораў. В.П.Клімавец. Роднае слова., 64-66. 2020.
  • Русский язык. Орфография практикум. О.П.Климовец. Минск: БГМУ, 3 издание, перераб.и доп. 2019.
  • Русский язык. Орфография. О.П.Климовец. БГМУ. 2019.
  • «Шлях мой самотны»: Лёс беларускага пісьменніка ў рамане У.Рубанава «Не аднойчы забіты». В.П.Клімавец. Дзеяслоў, с.307-313. 2017.
  • Фарбы і галасы роднай зямлі ў рамане «Не аднойчы забіты» У.Рубанава, В.П.Клімавец. Роднае слова., С.21-23. 2017.
  • Беларуская мова на мяжы стагоддзяў. В.П.Клімавец. Диалог языков и культур: материалы VI Республиканских студенческих чтений и … 2016.
  • Ведаць сваё, роднае, і ганарыцца ім. В.П.Клімавец. Материалы Интернет-конференции «Языковая личность в пространстве текста и … 2014.
  • Тыповыя памылкі слухачоў падрыхтоўчага аддзялення БДМУ пры выкананні заданняў цэнтралізаванага тэсціравання. В.П.Клімавец. Материалы Интернет-конференции «Языковая личность в пространстве текста и … 2014.
  • Беларуская мова для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. В.П.Клімавец. Мінск, БДМУ. 2013.
  • Беларуская мова на 100: Зборнік тэставых заданняў для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. В.П.Клімавец. Мінск, Аверсэв. 2012.
  • Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ. В.П.Клімавец. Мінск, БДМУ. 2011.
  • Гуманістычная ідэя як асноўны фактар гарманічнасці і праўдзівасці ў творчасці Сяргея Грахоўскага. В.П.Клімавец. Актуальные проблемы обучения русскому и белорусскому языкам в медицинском … . 2009.
  • Беларуская мова ў практыкаваннях і тэстах. В.П.Клімавец. Мінск, Аверсэв. 2006.
  • Практыкум па беларускай мове. Частка 2. Сінтаксіс. Пунктуацыя. В.П.Клімавец. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. 2002.
  • Практыкум па беларускай мове. Частка 1. Арфаграфія і марфалогія. В.П.Клімавец. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. 2002.
  • Беларуская мова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў першых курсаў медыцынскіх ВНУ. В.П.Клімавец. Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 2000.
  • Беларуская мова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў першых курсаў медыцынскіх ВНУ. В.П.Клімавец. Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 2000.
  • За радкамі верша. В.П.Клімавец. Язык-образование -культура: от идеи к реализации, с.72-77. 1999.
  • Синеокая Беларусь. Учебно-методическое пособие для студентов-иностранцев. О.П.Кливовец, Т.Л.Поляк, З.Н.Саханкова. Минский государственный медицинский институт. 1998.
  • Роля роднай мовы ў выхаванні будучага ўрача і фарміраванні яго светапогляду. В.П.Клімавец. Национально-культурная значимость в преподавании русского языка иностранным … .
  • Беларуская мова. Ч.1. Арфаграфія і пунктуацыя.
  • Беларуская мова. Ч.2. Сінтаксіс і пунктуацыя. Пачынаючы з 1997 года было зроблена 4 перавыданні, дапоўненыя і выпраўленыя.
  • Беларуская мова. Дапаможнік для студэнтаў першых курсаў медыцынскіх ВНУ. 2000 г.
  • Беларуская мова ў практыкаваннях і тэстах. Дапаможнік для падрыхтоўкі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Мінск, Аверсэв, 2006 г. (перавыданне – 2007 г.)
  • Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ. 2010 г.
  • Беларуская мова на 100. Зборнік тэставых заданняў для падрыхтоўкі да ЦТ. Мінск, Аверсэв, 2012 г.
  • Зборнік тэстаў па беларускай мове для падрыхтоўкі да ЦТ. 2013 г.
  • Беларусь синеокая (в соавторстве с Саханковой З.Н., Поляк Т.Л.)
  • Саннікова, А.В. Цётка (Алаіза Пашкевіч) – аўтар першых вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове. Пераклад з рускай мовы і рэдактура Клімавец В.П.

З’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў і рэцэнзій на метадычныя дапаможнікі і праграмы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кафедры нашага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікамі іншых ВНУ.

Профили