Тыдзень беларускай мовы і культуры – 2026. Запрашаем да ўдзелу!

Тыдзень беларускай мовы і культуры – 2026. Запрашаем да ўдзелу!

Шаноўныя сябры, паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі, дарагія студэнты!

Нагадваем вам, што з 16 па 20 лютага 2026 года ў на кафедры беларускай і рускай моў праходзіць традыцыйная падзея – Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Кожны дзень Тыдня мы імкнёмся рознымі спосабамі дакрануцца да духоўных скарбаў роднай зямлі, ганарыцца сваім народам і замілоўвацца сваёй нацыянальнай мовай. Ужо абыліся мерапрыемсты, якія адлюстравалі інтэлектуальныя, мастацкія і паэтычныя здольнасці нашых таленавітых студэнтаў. Так, “мастакі” праявілі сябе ў віншавальных паштоўках, “паэты” выказалі свае пачуцці да роднай мовы і Радзімы ў пранікнёных вершах, палёт думак адлюстраваны ў фармаце эсэ.

Звяртаем Вашу ўвагу, што асноўным месцам правядзення заяўленых мерапрыемстваў з’яўляецца кафедра беларускай і рускай моў, якая размяшчаецца ў корпусе практыка-арыентаванага навучання. У плане могуць быць нязначныя змены з улікам вучэбнага працэсу. Пры жаданні наведаць або прыняць удзел у мерапрыемствах просім напярэдадні ўдакладняць неабходную інфармацыю на кафедры беларускай і рускай моў (тэлефоны кафедры: 348-16-91; 348-09-72).

ПЛАН правядзення Тыдня беларускай мовы і культуры “МОВА МАЙГО КРАЮ”

Таццяна Мікалаеўна Мельнікава, загадчык кафедры беларускай і рускай моў
Алеся Анатольеўна Носік, загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў