Тыдзень беларускай мовы і культуры – 2025

Тыдзень беларускай мовы і культуры – 2025

Шаноўныя сябры, калегі і студэнты!

З 17 па 21 лютага ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пройдзе Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Прапанаваныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага, накіраваны на захаванне і развіццё моўных і культурных традыцый, духоўных каштоўнасцей беларускага народа, умацаванне салідарнасці, заснаванай на ўзаемаразуменні і дыялогу на роднай мове. Наша нацыянальная мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.

Кафедра беларускай і рускай моў жадае ўсім шчаслівага Беларускамоўнага тыдня!

ПЛАН правядзення Тыдня беларускай мовы і культуры – 2025 “ГУК СЛОВА РОДНАГА” ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

Дата правядзення

Назва мерапрыемства

Час правядзення

Месца правядзення

17.02.2025

Выстава “На мове фотаздымкаў. Беларусь”

Акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”

(адказныя: А. А. Носік, А. С. Качан)

1100–1300

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

18.02.2025

Навукова-метадычны семінар для выкладчыкаў “Пытанні выкладання беларускай мовы ў негуманітарных ВНУ”

(адказны: А. А. Носік)

1300–1430

БДМУ,

аўд. 232

(18 корп.)

19.02.2025

Вiктарына “Светлы край наш жураўліны” (адказныя:
А. А. Носік, А. С. Качан, выкладчыкі кафедры)

На працягу дня

БДМУ,

кафедра беларускай і рускай моў

20.02.2025

Інтэрактыўная эстафета “Пажаданні роднай мове”

Завочнае падарожжа

“У свеце фразеалагізмаў”

(адказныя: выкладчыкі кафедры)

На працягу дня

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

21.02.2025

Вялікая дыктоўка па беларускай мове (адказныя:
А. А. Носік, А. С. Качан)

1300–1425

БДМУ,

аўд. 101

(18 корп.)


Алеся Носік, загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў БДМУ, ілюстрацыя аўтара