АПСМіФ-2025 на кафедры агульнай хірургіі адбылася!

7 мая на базе 3-й ГКБ імя Я.У. Клумава адбылося паседжанне двух секцый кафедры агульнай хірургіі ў межах штогадовай канферэнцыі АПСМіФ-2025. Адкрываючы канферэнцыю, загадчык кафедры, прафесар, доктар медычных навук Сяргей Аляксееў узгадаў гісторыю гуртка, распавёў пра цяжкасці, з якімі напачатку свайго станаўлення давялося сутыкнуцца гурткоўцам і іх навуковым кіраўнікам, пра працу ў эвакуацыі і пра славутых беларускіх хірургаў, якія выйшлі са студэнцкага таварыства кафедры. Прафесар павітаў удзельнікаў канферэнцыі і зычыў ім плёну ў навуцы і поспехаў у спаборніцтве за дыпломы.
Агулам прадстаўнікі беларускіх студэнтаў і іншаземцаў, якія навучаюцца на рускай мове, падрыхтавалі 16 дакладаў. Упершыню кафедра прымала англамоўную секцыю – адбылося 6 выступленняў студэнтаў розных курсаў: ад другога да шостага.


Дыпломы 1 ступені атрымалі Корнева Паліна (БДМУ, лечфак, 1306 гр.) з працай «Использование венозных и артериальных аллографтов в сосудистой хирургии», кіраўнік – дацэнт Рагавой М.А., і студэнт 4 курса факультэта іншаземных студэнтаў Аншу Каўшык з працай «Clinical portrait of diabetic foot syndrome patients» (кіраўнік – ст.выкл. Клімук С.А.).