Студэнты медыка-прафiлактычнага факультэта наведалi выставу «Родныя вобразы»

Студэнты медыка-прафiлактычнага факультэта наведалi выставу «Родныя вобразы»

З 20 па 23 лютага ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася традыцыйная падзея – Тыдзень беларускай мовы і культуры. Наш народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае скарб, атрыманы ў спадчыну, – беларускую мову. Яна вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца магутным падмуркам, які захоўвае беларусаў як адзіную нацыю. З любові да роднай мовы, роднай хаты, з вывучэння гісторыі народа пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма патрыёта сваёй Айчыны.

og_2.jpg

Студэнты 2-га курса медыка-прафiлактычнага факультэта наведалi выставу вырабаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Родныя вобразы», якая прайшла на кафедры беларускай і рускай моў.

Кафедра агульнай гігіены БДМУ, фота з архіва кафедры