33 Дзень беларускага пісьменства святкуем на кафедры беларускай і рускай моў БДМУ
Дзень беларускага пісьменства – свята асветы і гістарычнай памяці, прысвечанае беларускай кнізе, пісьмоваму слову, літаратуры і духоўнай спадчыне народа. Гэта падзея мае вялікае значэнне для сучаснай Беларусі. Яна садзейнічае ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і дапамагае захаваць культурныя традыцыі, даведацца больш пра свае карані і гісторыю, а таксама пагрузіцца ў свет беларускай літаратуры і мастацтва.
Кожны год свята праходзіць у новым горадзе, які мае гістарычнае значэнне для культуры, навукі, літаратуры, духоўнасці і кнігадрукавання. Кафедра беларускай і рускай моў БДМУ таксама захоўвае традыцыю адзначаць Дзень беларускага пісьменства. Выкладчыкі кафедры, дацэнт кафедры, кандыдат філалагічны навук, дацэнт Алеся Носік і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Алена Качан арганізавалі і правялі з айчыннымі студэнтамі 1 курса лячэбнага (гр. 1115, 1116) і педыятрычнага факультэтаў (гр. 2103, 2104, 2114, 2115) інтэлектуальную віктарыну «Ад вытокаў да сучаснасці». Студэнты атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вытокамі беларускага друкаванага слова, а таксама асэнсаваць гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі.

Свята пісьменства спрыяе пашырэнню ўвагі да беларускай мовы і літаратуры, натхняе грамадства працягваць, развіваць і падтрымліваць сваю нацыянальную культуру.
Алеся Носік, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў.
Алена Качан, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў.