Тыдзень беларускай мовы і культуры ў БДМУ. Запрашаем да ўдзелу

Шаноўныя сябры, паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі, дарагія студэнты!

Рады паведаміць вам, што ў нашай Alma Mater з 21 па 25 лютага адбудзецца традыцыйная падзея – Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Кожны народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову. Аднак часам узнікае неабходнасць надаць ёй крыху больш увагі, чым звычайна. Мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца нябачным, але магутным падмуркам, які захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.

У рамках Тыдня беларускай мовы і культуры кожнаму прадстаўляецца магчымасць праявіць свой талент і выразіць шчырую любоў і ўдзячнасць роднай мове.

Арганізатар мерапрыемства – кафедра беларускай і рускай моў БДМУ – запрашае ўсіх да ўдзелу!

План правядзення Тыдня беларускай мовы і культуры ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце “Паклон табе, мой беларускі краю!”

Дата правядзення

Назва мерапрыемства

Час правядзення

Месца правядзення

21.02.2022

 

 

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры

1200 – 1300  

БДМУ, аўд. 136

Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”

На працягу тыдня

 

БДМУ

Конкурс студэнцкіх пісьмовых работ (водгук, эсэ, сачыненне, верш) на тэму “Мова родная, мова дзядоў…”

Конкурс выяўленчага мастацтва “Зямля бацькоў – мая зямля!”

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

22.02.2022

Інтэрактыў “Маё любімае слова па-беларуску”

На працягу дня

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

23.02.2022

Вялікая дыктоўка па беларускай мове

Віктарына для студэнтаў “Мая Бацькаўшчына”

1000 – 1130

 

БДМУ, аўд. 425, 433, кафедра беларускай і рускай моў

24.02.2022

Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар для выкладчыкаў “Пытанні выкладання беларускай мовы ў негуманітарных вну” (удзельнікі: выкладчыкі беларускай мовы ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь)

1500 – 1630 

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

25.02.2022

Закрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры (узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў, віктарын) 

1140 – 1315

БДМУ, кафедра беларускай і рускай моў

Кафедра беларускай і рускай моў БДМУ, ілюстрацыя прадастаўлена кафедрай