Алімпіяда па арганічнай хіміі – цудоўная магчымасць для студэнтаў праверыць свае веды

Алімпіяда па арганічнай хіміі – цудоўная магчымасць для студэнтаў праверыць свае веды

У апошнія дні мая на базе кафедры біяарганічнай хіміі была праведзена студэнцкая алімпіяда па арганічнай хіміі. Студэнты фармацэўтычнага факультэта праявілі вялікую цікавасць да мерапрыемства: удзел у першым этапе бралі 22 будучых правізара. Гэта і нядзіўна: менавіта арганічная хімія з'яўляецца адной з тых дысцыплін, якія фарміруюць хіміка-фармацэўтычнае мысленне, здольнасць аналізаваць структуру рэчываў і магчымыя напрамкі яе мадыфікацыі як асновы праявы біялагічнай актыўнасці і павышэння біядаступнасці. Сярод арганізатараў алімпіяды і членаў журы былі прадстаўнікі розных абласцей ведаў: загадчык кафедры біяарганічнай хіміі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Вольга Мікалаеўна Рынейская, дацэнты кафедры – кандыдаты хімічных навук, дацэнты Фёдар Фёдаравіч Лахвіч і Галіна Паўлаўна Фандо, кандыдат фармацэўтычных навук, дацэнт Святлана Мікалаеўна Барысевіч.

У першым туры студэнты адказвалі на пытанні падвышанай складанасці, а таксама рашалі дзве сітуацыйныя задачы, якія былі прысвечаны праблеме атрымання, а таксама механізму дзеяння і метабалізму – фтордэзоксiглюкозы ([18F] FDG). Гэты радыёхімічны фармацэўтычны лекавы прэпарат выкарыстоўваецца ў ПЭТ (пазітронна-эмісійнай тамаграфіі) для маніторынгу і прагназавання развіцця злаякасных пухлін, а таксама вывучэння нейронавых працэсаў і метабалізму ў некаторых іншых тканінах. Адказы на сітуацыйныя задачы былі прадстаўлены з выкарыстаннем спецыялізаваных хімічных праграм, якія дазваляюць мадэляваць структуру і ўласцівасці арганічных рэчываў.

Сем пераможцаў першага тура бралі ўдзел у лабараторна-практычнай частцы алімпіяды. Студэнты правялі функцыянальны аналіз для параўнальнай дыферэнцыяцыі структур пяці ўзораў лекавых сродкаў.

Студэнцкая алімпіяда – гэта падзея перш за ўсё для студэнтаў, таму нам было цікава пачуць іх меркаванне пра мерапрыемства.
 

Аляксандр Сімавін, група 8203:

– Алімпіяда па арганічнай хіміі была цудоўнай магчымасцю для студэнтаў праверыць свае веды, і многія з іх вырашылі выпрабаваць сябе. Я таксама захацеў удзельнічаць. І пасля заканчэння спаборніцтва мушу адзначыць тры тыпы заданняў, якія ў найбольшай ступені спадабаліся мне.

Цікавасць у мяне выклікала заданне з фторглюкозай. Сярод тых, хто не звязаны з медыцынай, існуе меркаванне, што анкалогія – праблема некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, на самой справе, раней проста не існавала інструментальных спосабаў дыягностыкі анкалагічных захворванняў. Таму выкарыстанне прэпаратаў для дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў – адна з самых актуальных і перспектыўных абласцей фармацыі. Да таго ж, спектр хіміяпрэпаратаў бесперапынна расце, што з'яўляецца паказчыкам высокага развіцця і арганічнай хіміі, і медыцыны.

Пытанні пра механізмы рэакцый таксама захаплялі. Напрыклад, разуменне механізму ўтварэння полуацеталя дазваляе студэнту адчуваць упэўненасць ва ўласных здольнасцях, а выкладчыку – высока ацаніць веды навучэнца.

Згадваючы найцікавейшае з алімпіяды, нельга не ўспомніць практычны тур. Праца з рэактывамі заўсёды замацоўвае веды і навыкі праз нагляднасць і разнастайнасць. Заданне практычнага тура – якасная ідэнтыфікацыя лекавых сродкаў – дапамагло мне зразумець прынцыпы прымянення функцыянальнага аналізу ў дачыненні да рэальных малекул.
 

Іван Мамчыц, група 8201:

– Я лічу, што алімпіяда была захапляльнай і цікавай. Я рады быў паўдзельнічаць. Выкладчыкі прыдумалі незвычайныя заданні, было цікава паразважаць над імі. Другі тур гэтак жа быў займальным. Шкада, што мне не ўдалося правільна вызначыць усе злучэнні.

Заданні ў тэарэтычным туры былі вельмі цікавымі, кожны з іх закранаў пэўную вобласць арганічнай хіміі, асабліва спадабаліся сітуацыйныя задачы, якія патрабавалі ведаў па біялогіі, а не толькі па арганічнай хіміі. Практычны тур стаў для мяне трошкі незвычайным, бо для ідэнтыфікацыі былі прапанаваны пяць рэчываў, а ў спісе былі названыя сем, гэта ўскладніла задачу, але і зрабіла яе больш цікавай.

Абсалютнымі пераможцамі па выніках двух дзён алімпіяды сталі студэнты групы 8203 Аляксандр Сімавін і групы 8206 фармацэўтычнага факультэта Марыя Рубанкова.

Кафедра біяарганічнай хіміі БДМУ, фота з архіва кафедры