“Твой дзень стваральны славім, Беларусь!”

“Твой дзень стваральны славім, Беларусь!”

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы города Мінская адбыўся паэтычны спектакль “Твой дзень стваральны славім, Беларусь!”, які наведалі студенты медыка-прафілактычнага факультэта, што жывуць у інтэрнаце № 3.

У выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры прагучалі песні пра родную зямлю, пра Бацькаўшчыну – нашу Беларусь, а таксама вершы вядомых беларускіх паэтаў Міхася Пазнякова, Уладзіміра Мазго, Анатоля Зэкава, Міколы Чарняўскага, Навума Гальпяровіча і іншых.

Нельга было не пагадзіцца са словамі заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста Міхася Пазнякова, які выступіў на вечарыне: “Мы павінны берагчы сваю духоўную спадчыну, ведаць сваю гісторыю, бо без мінулага няма будучыні”.

Студактыў інтэрната № 3 БДМУ, фота студактыва