Сустрэча з новай кнігай

Сустрэча з новай кнігай

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі прозы Міхася Пазнякова “Голас”, на якой прысутнічалі і студэнты медыка-прафілактычнага факультэта, што пражываюць у інтэрнаце № 3.

З водгукам на кнігу выступілі пісьменнікі Алена Стэльмах, Уладзімір Мазго, Валянціна Драбышэўская. Заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно Андрэй Душачкін па-майстэрску прачытаў урывак з апавядання “Ліст з мінулага”.

Шчырыя словы пра пісьменніка, яго творчасць сказала вядомая паэтэса і перакладчыца Валянціна Паліканіна. Яна таксама прачытала верш Міхася Пазнякова “Тваё імя шаптаў малітваю” у сваім перакладзе на рускую мову.

Вершы, прысвечаныя маці, Радзіме, роднаму краю, якія чытаў сам аўтар, стварылі непаўторную атмасферу дабрыні і пяшчоты.

Студактыў інтэрната № 3, фота студактыва