Сцежкамі Купалы

Сцежкамі Купалы

У Дзень ведаў студэнты медыка-прафілактычнага факультэта, якія пражываюць у інтэрнаце № 3, і студэнты першага курса педыятрычнага факультэта, што пражываюць у интэрнаце № 1, наведалі Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы.

p2.jpg

p3.jpg

Падчас экскурсіі яны змаглі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорнымі і біблейскімі вытокамі творчасці пісьменніка. Студэнты ўбачылі рукапісы і дакументы Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, макеты дома і дачы паэта, фрагмент пецярбургскай кватэры пісьменніка, прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях і віктарыне па творчасці пісьменніка. У адным з залаў, дзе знаходзіцца галаграфічны тэатр, студэнты “сустрэліся“ з Янкам Купалам і пачулі яго голас, перанесліся ў той час, калі жыў і тварыў пясняр беларускай літатаратуры. Экскурсія пакінула станоўчыя эмоцыі, стварыла адчуванне свята.

Стуактыў інтэрната № 3 БДМУ, студактыў інтэрната № 1, фота студактываў