Беларусь – мая маці і мова

Беларусь – мая маці і мова

Мова – гэта вялікі народны скарб
Яе нельга не паважаць, як нельга не
паважаць свой народ

І.Мележ


У інтэрнаце № 1 БДМУ ужо стала добрай традыцыяй 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы. З вялікім задавальненнем студэнты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб”. Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца выхаванне гонару за свой край, яго традыцыі, вялікіх людзей і, галоўнае, родную мову.

bel_2.jpg

Студэнтам прапанавалі адказаць на нескладаныя пытанні па гісторыі Беларусі, літаратуры, мове. Яны рабілі пераклады слоў з рускай мовы на беларускую, называлі аўтараў вядомых беларускіх твораў, згадвалі вершы па іх пачатку, працягвалі тэкст прыказак і прымавак, успаміналі людзей, якія ў розны час праславілі нашу краіну. Удзельнікі гульні прыйшлі да высновы, што мова – духоўны скарб народа, яе неабходна зберагчы і перадаць нашчадкам, бо “мова наша зжылася з народам”, як корань з дрэвам, “яе стварыў і ўзнёс народ”.

Студактыў інтэрната № 1 БДМУ, фота з архіва інтэрната