З Днём настаўніка! Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

З Днём настаўніка! Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Штогод у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваюць людзей, якія, кажучы словамі вядомага паэта Мікалая Някрасава, "сеюць разумнае, добрае, вечнае".

Прафесія педагога спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, крэатыўнасць і вялізную энергію, дабрыню і строгасць. Прычым гэта не проста прафесія, а пакліканне. Штодзённы шлях педагога – гэта шлях да вяршыняў розных навук разам з навучэнцамі. Як сцвярджалі старажытнагрэчаскія філосафы: «Cапраўдны настаўнік – як свечка. Ён «спальвае» сябе для таго, каб даць іншым святло».

Паважаныя калегі!

Вы вартыя вялікай павагі. Ваш уклад у развіццё грамадства прызнаны, вы фарміруеце будучых урачоў і правізараў, выхоўваеце іх сапраўднымі патрыётамі Айчыны. Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці беларускага народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень нашай краіны.

Няхай з года ў год лёс дорыць вам сустрэчу са студэнтамі, якімі можна ганарыцца. Няхай выкладчыцкія будні будуць плённымі, і кожны новы дзень здзіўляе вас адкрыццямі.

Ад усяго сэрца жадаю вам поспехаў, творчых здзяйсненняў у нялёгкай, але высакароднай працы, а яшчэ – аптымізму, радасці, унутранай гармоніі, моцнага здароўя, шчасця, міру і ўсіх жыццёвых выгод!

Са святам!

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Рубніковіч