Віншаванне рэктара ўніверсітэта з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне рэктара ўніверсітэта з Днём Незалежнасці

Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі), якое аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення беларускай дзяржавы, з’яўляецца асновай яе суверэнітэту. Гэта свята ўсіх, хто шануе мінулае сваёй краіны, ганарыцца ёй, хто ўласнай працай і талентам ўносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Не выпадкова Дзень Незалежнасці звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што ўвайшла ў гісторыю нашай рэспублікі яркай старонкай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія заваявалі свабоду і адстаялі незалежнасць Айчыны. Разбураная, але непакораная Беларусь адрадзілася, ператварылася ў сучасную суверэнную дзяржаву, якая заняла годнае месца ў сусветнай супольнасці.

3 ліпеня – сімвал гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа, яго адзінства, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў. Наш святы абавязак – захоўваць памяць пра вялікі подзвіг народа-пераможцы, перадаваць яе наступным пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, рабіць яе больш багатай і прыгожай, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, стабільнасці, узаемаразумення, згоды. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі на карысць любімай Радзімы!

Рэктар універсітэта А.В. Сікорскі