Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Паважаныя калегі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі). Дадзенае галоўное свята нашай краіны, якое сёлета мы адзначаем ў Год народнага адзінства, аб’ядноўвае розныя пакаленні і нагадвае пра доўгі шлях станаўлення беларускай дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто шануе мінулае сваёй Радзімы, ганарыцца ёю, хто ўласнай працай і талентам ўносіць штодзённы ўклад у развіццё роднай рэспублікі.

Не выпадкова Дзень Незалежнасці звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая ўвайшла ў гісторыю краіны яркай старонкай доблесці беларускага народа, што заваяваў свабоду і незалежнасць Айчыны. Ён адрадзіў Беларусь з попелу і руінаў, ператварыў яе ў сучасную суверэнную дзяржаву, якая, як пісаў класік беларускай літаратуры, народны паэт Янка Купала, заняла “свой пачэсны пасаг між народамі”.

3 ліпеня з’яўляецца сімвалам гераічнага мінулага беларусаў, іх адзінства, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў. І наш святы абавязак не забываць пра подзвіг народа-пераможцы, перадаваць дадзеную памяць наступным пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, рабіць яе больш прыгожай.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, стабільнасці, узаемаразумення і згоды. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі дзеля любімай Беларусі!

Рэктар БДМУ доктар медыцынскіх навук, прафесар С.П. Рубніковіч