Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Для кожнага мама – самы дарагі і блізкі чалавек на свеце. Яна дорыць нам жыццё і бескарысліва аддае свае сілы, клопат і ласку. Пра яе мы ўспамінаем у светлыя імгненні, да яе мы звяртаемся за падтрымкай у цяжкія хвіліны на працягу ўсяго жыццёвага шляху.

Але і маме неабходна наша ўвага. Часам дастаткова проста патэлефанаваць, каб распытаць пра яе справы і расказаць, што ў нас усё ў парадку.

Па-сапраўднаму шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і цёплыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве. Мацярынская любоў робіць нас мацней, дапамагае пераадольваць нягоды і верыць ва ўласны поспех.

Прыміце словы шчырай удзячнасці за ваша цярпенне, за вашу пяшчоту і дабрыню. Жадаю кожнай маме толькі лепшага – здароўя, дабрабыту, надзейнасці і ўпэўненасці, гонару за сваіх дзяцей. Шчасця ў вашы сэрцы, менш трывог і больш радасці для адкрытай душы!

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Рубніковіч

Фота мае ілюстрацыйны характар