Мая Беларусь

У снежні мы наведалі фотавыставу пад назвай “Твая Беларусь”, якая праходзіла у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.

На выставе быў прадстаўлены сумесны праект фота-мастакоў Палiны Барчанiкавай i Сямёна Башкiрава.
Гэта выстава невялікіх памераў, але яна дае магчымасць акунуцца ў прыгажосць нашага роднага краю і зразумець, наколькі багатая і цудоўная прырода Беларусі. Фотаздымкі былі зроблены ў розных кутках нашай Радзімы. Яны прадстаўлены ў натуральных адценнях без выкарыстання фільтраў і пост-апрацоўкі, таму блакітныя азёры, густыя лясы, прасторныя палі заварожваюць сваім чароўным выглядам і нагадваюць твор знакамітага пісьменніка Якуба Коласа “На полі вясною”:

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.

I вузкія стужкі
Сялянскіх палос —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор…

Акрамя беларусаў выставу наведалі іншаземцы з нашай групы, якія былі ўражаны хараством краіны.

 “Уся выстава ўразіла мяне хараством мясцін Беларусі, і асабліва поле з калоссямі пшаніцы. Фотаздымак настолькі заварожвае, что, здаецца, ты стаішь не ў выставачнай зале, а там недзе у глыбіні гэтага мора калоссяў, чуешь яго шолах… Сапраўды, я не чакаў, что выстава пакіне такое моцнае уражанне. Мне адразу ж захацелася наведаць усе гэтыя мясціны.”, - сказаў пасля прагляду выставы наш аднагрупнік з Латвіі.

Нам усім вельмі спадабалася гэта выстава, якая дазволіла адчуць усю прыгажосць і надзвычайнасць нашага роднага краю.

Студэнты групы 7103
Куратар Сахнова А.I.