З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА СЛОВА

Мова – гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.
І.Мележ

У інтэрнаце №1 БДМУ ужо стала добрай традыцыяй 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы. З вялікім задавальненнем студэнты прынялі ўдзел у правядзенні акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца выхаванне гонару за свой край, яго традыцыі, вялікіх людзей і, галоўнае,родную мову. Кожнаму, хто заходзіў у інтэрнат, прапаноўвалася адказаць на нескладаныя пытанні: што для іх значыць родная мова, радзіма. Удзельнікі гэтай акцыі чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні па гісторыі Беларусі, рабілі пераклады слоў з рускай мовы на беларускую, называлі аўтараў вядомых беларускіх твораў, згадвалі вершы па іх пачатку, працягвалі тэкст прыказак і прымавак, успаміналі людзей, якія ў разныя часы праславілі нашу краіну. Удзельнікі гэтай акцыі прыйшлі да высновы, што мова – вялікі духоўны скарб народа, яе неабходна зберагчы і перадаць нашчадкам, бо “мова наша зжылася з народам” , як корань з дрэвам, “яе стварыў і ўзнёс народ”…

Парцяннікава Анастасія, студэнтка педыятрычнага факультэта,групы 2202