Як мы шукалі папараць-кветку

Непрыкметна прайшоў час працы і адпачынку ў студэнцкім атрадзе інтэрната № 1 БДМУ. Справіўшыся з пастаўленай задачай (пересадка пакаёвых кветак), мы адправіліся ў дзень купальскага свята шукаць папараць-кветку. Кажуць, яна цвіце адзін раз і прыносіць людзям шчасце.

Спачатку мы пайшлі ў Цэнтральны батанічны сад, але, на жаль, жаданую кветку не знайшлі. Вырашылі, што яе можна знайсці ў Купалаўскім парку, музеі. Шукалі кветку, правялі Купалаўскія чытанні, бо ў гэты дзень споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Мы ўспомнілі вершы “Мужык”, “Спадчына”, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, якія не страцілі сваёй актуальнасці і зараз. Яны вучаць нас любові да Радзімы, да роднага краю, павазе да чалавека працы. Каля фантана кожны з нас загадаваў сваё запаветнае жаданне.

А кветку шчасця мы знайшлі: мы жывём у міралюбівай краіне, у мірны час, вучымся ў прэстыжнай вну – медыцынскім універсітэце. Мы – маладыя, і за намі будучыня!

Лана Бялова, студэнтка групы 2301 педыятрычнага факультэта БДМУ, фота аўтара