Ведай свае каранi

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах № 1 і № 3 БДМУ, знайшлі магчымасць, каб наведаць яго.

Яны даведаліся аб тым, што ў фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі, што сваю сучасную назву музей атрымаў у верасні 2009 года, хаця яго гісторыя пачалася значна раней, што ў Нацыянальным гістарычным музеі пастаянна працуе 10 экспазіцыйных і выставачных залаў. Студэнты азнаёміліся з экспазіцыяй «Старажытная Беларусь», «Беларусь 16–18 стагоддзяў у партрэтах і геральдыцы», «Новае жыццё нацыянальных скарбаў» і г. д.

Наведаўшы Нацыянальны гістарычны музей, мы папоўнілі свае веды. Музей – гэта добрая магчымасць прадоўжыць знаёмства не толькі з культурай, але і з гісторыяй краіны. Ведаць свае карані – неабходнасць кожнага сучаснага чалавека, бо без мінулага няма будучага.

Студактыў інтэрната № 1, фота прадастаўлена студактывам