У музеі Янкі Купалы правялі 1 верасня будучыя ўрачы

У Дзень ведаў студэнты першага курса медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ, якія жывуць у інтэрнаце № 3, наведалі Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы. Яны змаглі бліжэй азнаёміцца з жыццём і творчасцю майстра слова ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, даведацца пра роль пісьменніка ў гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена гісторыя роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі творчасці Купалы.

Студэнты ўбачылі рукапісы і дакументы Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, макеты дома і дачы паэта, фрагмент яго пецярбургскай кватэры. У адным з залаў, дзе знаходзіцца галаграфічны тэатр, студэнты-медыкі “сустрэліся“ з Янкам Купалам і пачулі яго голас, перанесліся ў той час, калі жыў і тварыў народны пясняр.

Студактыў інтэрната № 3 БДМУ, фота прадастаўлена студактывам