Раскрыўся ў поўны колас – студэнты наведалі музей Я.Коласа

У гэтым месяцы споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. Народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, пясняр – гэтыя словы даўно i заслужана сталі неаддзельнымі ад яго імя. Са школьных гадоў мы вывучаем біяграфію і творы Коласа, але няшмат ведаем, якім ён быў у звычайным жыцці. Аб гэтым больш падрабязна даведаліся студэнты педыятрычнага факультэта, якія жывуць у інтэрнаце №1. Яны наведалі дом-музей паэта, які гасцінна расчыніў свае дзверы. Шмат новага пра Якуба Коласа пачулі студэнты. Асаблівую цікавасць выклікалі такія факты ,як тое, што зборнік вершаў Якуба Коласа пабываў у космасе. Яго браў з сабой у палёт у 1975 годзе першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Памер выдання – 8,5 х 7см., кніга была выпушчана да 90-годдзя з дня нараджэння песняра. Нашчадкі Якуба Коласа па жаночай лініі не мяняюць прозвішча Міцкевіч, калi выходзяць замуж. Такая традыцыя – даніна памяці продкам.

Якуб Колас праславіўся не толькі сваімі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткоўваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Паэт быў вельмі сціплым чалавекам сялянскага выхавання. Шмат чаму добраму можна навучыцца на прыкладзе яго жыцця.

Леўчык Н.М., выхавацель інтэрната №1