Памяці паэта

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш…
Я. Колас

З дзяцінства мы знаемы з твормі выдатнага беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста і настаўніка Я. Коласа.

Яго творчасць – мастацкі летапіс паўвекавой гісторыі беларускага народа. Я. Колас адкрыў свету беларуса, показаў яго працаздольнасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленных мэт, яго мужнасць і гераізм, любоў да свабоды і патрыятызму, яго гасціннасць і самапавагу, уменне ва ўсіх умовах абараняць годнасць, свабоду і незалежнасць роднага краю.

3 лістапада ва ўсім свеце прыхільнікі таленту Я. Коласа адзначалі дзень нараджэння беларускага генія. У Мінску шмат месц, куды можна прыйсці на спатканне з паэтам. 23 лістапада творы Я Коласа гучалі ва ўтульнай зале інтэрната №2, дзе адбылася вечарына, прысвечаная гэтаму вялікаму чалавеку. Студэнты ўспаміналі жыццёвы і творчы шлях Коласа, чыталі яго вершы. Мілагучна гучалі песні ў выкананні студэнтаў Парэйкі Паўла і Масюка Данілы, напісаныя на вершы паэта. Супрацоўнікі бібліятэкі № 19 прадэманстравалі відэа-слайды жыцця і творчасці паэта, фанаграмы песень у выкананні вядомых спевакоў Беларусі.

Такія сумесныя вычарыны жыхароў інтэрната і супрацоўнікаў бібліятэкі стновяцца добрай традзіцыяй у жыцці студэнтаў, пашыраюць іх кругагляд і паказваюць прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.

Семяненка Яніна, студэнтка 2302 групы, педыятрычнага факультэта