Падарожжа ý Вязынку

Вязынка – Радзіма выдатнага беларускага паэта Янкі Купалы. Навакольныя мясціны часта называюць беларускай Швейцарыяй. Цудоўная прырода роднага краю, яго фарбы і гукі ўвайшлі ў памяць творцы разам з малаком маці, разам з першымі радасцямі і нягодамі. Людзі гавораць, што некалі, у старадаўнія часы, цякла тут шырокая, мнагаводная і хуткаплынная рака, па якой сплаўлялі лес, а каля хутара вязалі плыты. Адсюль нібы і назва былога фальварка...

Вось менавiта сюды i накiравалiся пасля працоýнага дня байцы студатрада.

На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца рэчка Вязынка, якая дала назву мясцовасці, рэшткі былога маёнтка Замбжыцкіх: дом хатковых, свіран, хатка дваровых, стаў, стары сад, – а таксама гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі II–IV стст. н. э., валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў Янкі Купалы, крыніца, дуброва, пасаджаная беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, помнік паэту (скульптар З. Азгур), малыя архітэктурныя формы, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы, якія з’яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту, што адыгрывае вялікую ролю ў творах Песняра.

На сённяшні дзень Мемарыяльны Купалаўскі запаведнік «Вязынка» ўваходзіць ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэтую мясціну добра ведуюць не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.