Нам засталася спадчына…

Першакурснікі, якія жывуць у інтэрнаце № 1 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, пабывалі ў літаратурным музеі Янкі Купалы – адным з найстарэйшых літаратурных музеяў краіны. У Год гістарычнай памяці хочацца як мага больш наведаць такіх мясцін, якія б перанеслі нас у мінулае, каб даведацца пра гісторыю нашагага краю. Бо, як вядома, без мінулага няма будучыні.

У экспазіцыі музея Янкі Купалы захоўваецца многа матэрыялаў, якія шмат аб чым могуць расказаць. Ад песняра, якому ў гэтым годзе споўнілася б 140 гадоў, нам засталася вялікая літаратурная спадчына: паэтычныя і драматычныя творы, публіцыстыка, пераклады і г.д.

Падчас экскурсіі студэнты ўбачылі рукапісы, дакументы, асабістыя рэчы, фотаздымкі, пачулі голас Купалы, прайшлі па парку, дзе знаходзіцца помнік народнаму паэту, класіку беларускай літаратуры, аднаму з заснавалшьнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.

Студактыў інтэрната № 1 БДМУ, фота а архіва інтэрната