Калядныя спаборніцты па дартсе

14–16, 20–22 снежня прайшлі спаборніцтвы па дартсе паміж паверхамі інтэрната № 10 БДМУ.

Дартс – гэта гульня не толькі на трапнасць, але i на самакантроль, каардынацыю. Ён расслабляе, пазбаўляе ад негатыўных эмоцый і, што самае галоўнае, у яго можа гуляць кожны.

У першыя чатыры дні спаборніцтваў прайшоў адборачны этап, удзел прынялі 11 паверхаў. Кожны паверх паказваў вынік лепшы за вынік паверха, які выступаў да яго. Абавязковай умовай быў удзел старасты паверха. І многія з іх даказалі сваё права на лідэрства, набраўшы найбольшую колькасць балаў з паверха, за які выступалі. У фінал адабраліся 5 лепшых каманд.

Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – 9 паверх (стараста Аліна Грышкевіч), 2-е месца – 13 паверх (стараста Паліна Конан), 3-е месца – 15 паверх (стараста Ілля Петрашэўскі). Галоўны суддзя Аляксандра Чыжонак, намеснік галоўнага суддзі Ягор Бакун, сакратар Марыя Завадская.

Спартыўны сектар інтэрната 10 БДМУ, фота прадастаўлена спартыўным сектарам