Гаворым па-беларуску – да Сусветнага дня роднай мовы

21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы. Людзі ўсяго свету адзначаюць гэтае свята. Не засталася ў баку і наша краіна. Беларуская мова – адна з самых прыгожых і мілагучных моў свету. Гэта літаратурная мова, мова радыё, тэлебачання, гэта жывая мова нашага народа. У інтэрнаце №1, дзе пражываюць студэнты педыятрычнага факультэта, у дзень роднай мовы размаўлялі па-беларуску. У чытальнай зале сабраліся тыя, хто не абыякавы да лёсу сваёй мовы.

«Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як пачуць цябе, роднае слова?» – менавіта так пачалі мерапрыемыемства «Гаворым па-беларуску». Мэтай гэтай сустрэчы было даведацца аб глыбіні пазнання беларускай мовы нашымі студэнтамі. Кожны з прысутных для сябе зрабіў выснову: беларуская мова багатая, разнастайная, адметная, не падобная на другія мовы.

Нам ёсць чым ганарыцца!

Студактыў iнтэрната № 1