Дзень ведаў у музеі Якуба Коласа

“Мой родны кут, як ты мне мілы…” Менавіта з гэтых слоў пачалася экскурсія для студэнтаў першага курса педыятрычнага факультэта, якія жывуць у інтэрнаце № 1 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У Дзень ведаў яны наведалі музей народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

Уважліва першакурнікі слухалі экскурсавода, які апавядаў пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці паэта, празаіка, вучонага, грамадскага дзеяча Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Асабліва зацікавіла студэнтаў мемарыяльная частка музея. Як жыў, чым цікавіўся, з кім сустракаўся, за якім сталом ствараў свае неўміручыя творы пісьменнік – пра ўсё гэта пачулі і ўбачылі студэнты. Яны разам з экскурсаводам прайшлі жыццёвымі сцяжынамі дзядзькі Якуба, папоўнілі свае веды пра яго.

Студактыў інтэрната № 1 БДМУ, фота прадастаўлена студактывам