Бiблiяноч у Мiнску

Нават не магла ýявiць, што вечар пятнiцы пройдзе менавiта так. Сяброýка проста выцягла меня на гэтае мерапрыемства. Падыходзячы да бiблiятэкi, я заýважыла шмат моладзi, можна сказаць, што гэты была чарга. Самi арганiзатары не разлiчвалi на такi аншлаг, таму ý гардэробе замест нумарка давалi просто лiсточак з лiчбай.

На лесвiцы нас сустрэлi прыемныя дзяýчыны ý цудоуных сукенках i парэкамендавалi нам пачаць з чытанняý па творчасцi Эдгара По. Аповяды Эдгара По, напоýненыя мiстыкай i жахамi, чытаý спецыяльна запрошаны госць – Тамара Лiсiцкая.

Далей мы пайшлі ý залу гісторыі медыцыны. Вельмі цікава было паглядзець на першыя медыцынскія прылады і інструменты.

Потым нам была прапанавана лекцыя «Катастрофы чалавечага цела», выкладчыкам якой быý прафесар з БДМУ, таму мы не маглі прайсці міма.

Напрыканцы нашага вечара мы згулялі ý інтэлектуальную гульню «Выбух мозгу». Атрымалі зарад новых ведаý і станоýчых эмоцый.

Хрысцiна Песенка, ЛФ, 544 гр., iнтарнат № 4