Беларускія краявіды

Беларусь – адзін з самых прыгожых і цудоўных куткоў на зямлі. Якая ж яна прыгожая, наша зямля! Тут шмат лясоў, рэк і рачулак, вялікіх і малых азераў. З космасу Беларусь выглядае як зялены лiсток з блакітнымі ўкрапінамі азераў. Нездарма цябе, Радзіма, называюць у свеце сінявокаю.

Вось як казаў пра нашу Беларусь, пра яе краявіды беларускі пісьменнік Анатоль Грачанікаў:

Беларускія краявіды...
Перазвоны азер і бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта –
Песня велічных курганоў.
Гэта наша зямля дарагая,
Гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку лунае
Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі.

З 20 па 23 студзеня ў інтэрнаце № 2 прайшла выстава фотаздымкаў пад назвай «Беларускія краявіды», якая пазнаёміла студэнтаў з навакольным светам раслін і жывёл, жыццем леса, прыроднымi з’явамі, помнікамі архітэктуры.

Прыгажосць прыроды Беларусі зачароўвае, супакойвае душу і застаецца ў сэрцы назаўседы.

Нічыпарава Кацярына, студэнтка 7519 гр., стаматалагічны факультэт