«А ў нас Каляда»

Грамадству патрэбна развiвацца ў межах культурных традыцый, каб не згубiць сваю самабытнасць. У iнтэрнаце № 10 Белдзяржмедуніверсітэта студэнты i педагогi шануюць звычаi i святы беларускага народа. 13 студзеня будучым медыкам давялося пабыць сапраўднымi калядоўшчыкамi.

Каляда – свята славян, народная назва Нараджэння і Каляд, якое працягваецца з 7 да 19 студзеня (да Вадохрышча). У iм пераплялiся хрысцiянскiя i паганскія звычаi. На Каляды звычайна хадзiлi калядаваць, інакш – шчадраваць. Увечары апраналіся ў жывёл (Казу, як сiмвал добрага ўраджаю, Мядзведзя, сiмвал розуму, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і хадзілі па вёсцы, спыняліся ля кожнага двара, і гаспадар павінен быў запрасіць іх да сябе ў хату, інакш шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі, у форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу. Абавязковым атрыбутам была Вiфлiемская зорка, якую нёс уперадзе гаспадар.

З песнямi, вершамi, варажбой i добрымi пажаданнямi хадзiлi і нашы калядоўшчыкі з блоку ў блок, вiншуючы ўсiх, варажылі на добрую долю, высокія адзнакі на экзаменах, на шчасце і здароўе.

Студэнты сустракалi гасцей прыветлiва, шчодра частавалi па-студэнцку, у асноўным салодкiмi ласункамi.

Не засталiся ў баку i замежныя студэнты. Яны з цiкавасцю слухалi песнi, дзiвiлiся з незвычайных дзяўчат, здымалi на вiдыё, таксама шчадравалi.

 

Самі ж калядоўшчыкi атрымалi асалоду i задавальненне ад удзелу ў гэтым свяце. У добрым настроi яны вярнулiся да сваiх падручнiкаў, бо наперадзе iх чакаюць складаныя экзамены. Спадзяёмся, што ўсе нагадалi сабе поспехаў i шчасця ў новым годзе.

Студактыў iнтэрната № 10 БДМУ, фото прадастаўлена студактывам