Шляхамі Купалы

У Дзень ведаў студэнты першага курса медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ, якія жывуць у інтэрнаце № 3, наведалі Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкi Купалы. Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння песняра.

Падчас экскурсіі студэнты змаглі бліжэй азнаёміцца з жыццём і творчасцю Янкі Купалы ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена гісторыя шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі творчасці пісьменніка. Студэнты ўбачылі рукапісы і дакументы Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, макеты дома і дачы паэта, фрагмент пецярбургскай кватэры Янкі Купалы. У адным  з залаў, дзе знаходзіцца галаграфічны тэатр, студэнты “сустрэліся“ з Янкам Купалам і пачулі яго голас, перанесліся ў той час, калі жыў і тварыў пясняр беларускай літатаратуры.

Экскурсія пакінула станоўчыя эмоцыі, стварыла адчуванне свята.

Ангелiна Труш студэнтка 6-га курса медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ, фота аўтара