Міні - імпрэза, прысвечаная Дню беларусская пісьменнасці

У гонар свята дня беларускай пісьменнасці,   мы студэнты  групы 1213 разам з куратарам Т.I. Астроўскай правялі міні-імпрэзу.Падчас мерапрыем-ства студэнты паказалі буктрэйлеры да празаічных твораў сучасных беларускіх і давялі, што сучасная беларуская літаратура не толькі  існуе, але яна заслугоўвае увагі і захаплення. Затым  мы прачыталі свае любімыя вершы  беларускіх паэтаў розных часоў і расказалі пра асноўныя моманты іх біяграфій. На імпрэзе мы таксама абмеркавалі трагічныя старонкі гісторыі нашай культуры. Узгадалі рэпрэсіі трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, у выніку якіх шмат таленавітых дзеячаў нашай культуры былі сасланыя або расстраляныя, і звярнуліся да твораў рэпрэсаваных паэтаў Уладзіміра Дубоўкі і Юлі Таўбіна. 


Пазнаёміліся і з сучаснай паэзіяй, напрыклад, з любоўнай лірыкай сучаснай аўтаркі Вольгі Гапеевай. Студэнтка Лухтан Ангелина  з Зэльвы распавяла пра свайго земляка паэта Уладзіміра Мазго, які арганізаваў раённае свята музыкі і паэзіі "Зэльвенскія Сакавіны".

Такім чынам, мы адкрылі новыя для сябе імёны таленавітых дзеячаў нашай Радзімы і ў чарговы раз пераканаліся, што беларуская літаратура сапраўды існуе і вартая ўвагі.

Студенты 1213 гр. Гирис А. и Шишпар В.