Наведванне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Музей Якуба Коласа – гэта вядучы культурны цэнтр, дзе захоўваецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 г. Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы.

Група студэнтаў стаматалагічнага факультэта сумесна са сваім выкладчыкам дацэнтам У.І. Дарэўскім наведалі музей Якуба Коласа і пазнаёміліся з экспазіцыяй пра жыццёвы шлях вядомага беларускага пісьменніка.