Да новага разам

Разам з настаунiкамi 3-й кафедры тэрапеутычнай стаматалогii Маржеускай В.В. i Урбановiч В.I. мы,  студэнты и студэнткi 4 курса 486 и 487 груп, вырашылi не паддавацца суму у першыя зiмовыя днi i наведаць этнакраму «РАГНА», якая знаходзiцца на рагу вулiц Сухая и Караля, памiж ст.м. «Фрунзенская» и Рэспублiканскай стаматалагiчнай палiклiнiкай.

Назва «Рагна» перагукаецца з назвами этнакрамау у  Эстонii-Ragnit, i Лiтве-Ragaine. Есць сувязь з беларуским словам рагана-«ведзьма», i з имёнамi полацкiх князёу- Рагвалода и Рагнеды.

У вясёлай кампанii пасля напружаных заняткау нам было вельмi цiкава пазнаёмiцца з беларускiмi сувенiрамi, падарункамi, рамёствымi i народнымi промысламi. Асаблiва шмат новага даведалiся студэнты факультэта замежных навучэнцау, iх зацiкавiлi i уразiли рэчы з керамiкi, адзенне i аксесуары з беларускiмi арнаментамi, валяныя, плеценыя з саломы i лазы рэчы, свiсцёлы, драуляныя пазлы, абярэгi, арганiчнае мыла i свечкi ручной працы, бiсерныя магнiты.

Усё гэта будзе добрай альтернатывай тыповым сувенiрам з ГУМа i ЦУМа для нашых сяброу з iншых краiн, таму што калi мы асазнаем сябе самастойным народам, мы павiнны чымсьцi адрознiвацца ад iншых. Народная культура у кожнага народа свая, i сёння ужо никога не здзiвiць нават арнаментнымi тату i вышыванкамi.

Паход у этнакраму пакiнуу добры настрой як у настаунiкау, так i у студэнтау. Ва усiх узнiкла жаданне яшчэ не аднойчы наведаць гэты куток беларускай культуры.

С уважением, Студентка 486 группы Кашлей Дарья