Усё яшчэ баліць…

Ужо на працягу больш чым паўстагоддзя кожную вясну мы ўспамінаем чарнобыльскую трагедыю.

«26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны 58 секунд – серыя выбухаў разбурыла рэактар і будынак 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС, размешчанай побач з беларускай мяжой. Чарнобыльская катастрофа стала самай буйной тэхналагічнай катастрофай ХХ стагоддзя», - так паведамляе пра гэта здарэнне Беларуская энцыклапедыя».

Спектакль «Чарнобыльская малітва», пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі па аднайменнай кнізе лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, 17 сакавіка – яшчэ за месяц да гадавіны – сабраў поўную залу гледачоў рознага ўзросту, сярод якіх былі і студэнты 1 курса фармацэўтычнага факультэта БДМУ.

Раман у маналогах дзіцяці, вучонага-фізіка, вайскоўца, журналіста, сялянкі, у якіх выразна чуецца голас аўтара. Жудасныя рэаліі, зламаныя лёсы, абарваныя надзеі – вось што ўвесь час паўстае перад вачыма  падчас прагляду.

Хроніка будучыні… Яна ўжо наступіла, але мы ўсё яшчэ чуем водгуллі 1986 года – у ненароджаных дзецях, у народжаных калеках, у зоне адчужэння.

Вельмі важным сёння з’яўляецца тое, што сучасная моладзь сапраўды неабыякава ставіцца да гісторыі нашага краю. Гэты факт пацвярджаецца выбарам менавіта такога спектакля, а не лёгкай камедыі для адпачынку.

Наколькі доўгі перыяд паўраспаду і паўачышчэння стронцыю і плутонію, настолькі доўга мы будзем памятаць гэты дзень…

Ст. выкладчык кафедры беларускай і рускай моў А. А. Носік