Пра Купалу

Для сапраўднага беларуса Янка Купала – гэта духоўная скарбонка, якую трэба рупліва ахоўваць, зберагаць і перадаваць па спадчыне.

Са школьных часоў мы памятаем, якой любоўю і спачуваннем беларускаму народу прасякнута яго творчасць. Гэта паэт, які тонка адчуваў абставіны, у якіх жыў, і дакладна мог адрозніць праўду ад хлусні. Аднак ці зведваў ён спачуванне да сябе? Чым поўнілася і за што балела душа? Ці быў ён зразумелы і прыняты ў свой час? Як ён жыў і як загінуў? Які лёс быў наканаваны яго творам?

Каб знайсці адказ на ўсе гэтыя патанні, мы са судэнтамі фармацэўтычнага факультэта 28 красавіка наведалі спектакль «Кругі раю», пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага татра беларускай драматургіі. Рэжысёрам і аўтарам тэксту да спектакля з’яўляецца Святлана Навуменка. Вось як выказваецца пра квінтэсэнцыю свайго тварэння аўтар: «Як у каханні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуванне пачуцця, так для Купалы час прадчування змен быў самым важным і натхняльным. І, магчыма, самым шчаслівым перыядам ў жыццці».

Усё ў спектаклі мае сваё значэнне: музычнае і пластычнае суправаджэнне, жывы вакал, алегорыя і гратэск. На сцэне пераплятаюцца рэальныя падзеі з жыцця песняра з яго творчасцю - незвычайна, цікава і вельмі глыбока.

Старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Алеся Анатольеўна Носік