Каханне прыходзіць без папярэджання

3 снежня студэнты І курса педыятрычнага факультэта наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з праглядам спектакля “Фінт-Круазэ”. Гэта дзве сучасныя камедыі, пастаўленыя па п’есах беларускіх аўтараў Д. Багаслаўскага “Перапіс насельніцтва” і В. Красоўскага “Сватаўство”. Розныя сюжэтныя лініі аб’ядноўвае адзін акцёрскі састаў. Кур’ёзныя і недарэчныя, на першы погляд, сітуацыі з самага пачатку выклікалі станоўчую рэакцыю публікі.

На сцэне камічна і ў форме гратэску абыгрываліся моманты з паўсядзённага жыцця, якія амаль кожная сям’я перажывае ў той ці іншы перыяд. Глядач меў магчымасць паназіраць за сабой збоку, зрабіць пэўныя высновы і змяніць нешта ў сваім светаўспрыманні.

Але галоўны герой спектакля – Каханне, раптоўнае,шчырае, непрадказальнае, якое яднае прадстаўнікоў розных сацыяльных колаў і розных пакаленняў. Людзі сустракаюцца, сварацца і… кахаюць.

Выкладчык беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў Носік А. А.