Году малой радзімы прысвячаецца...

12 снежня на кафедры беларускай і рускай моў адбылася падзея: была прадстаўлена літаратурна-музычная вечарына “Мая Радзіма - Беларусь”, прысвечаная Году малой радзімы. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі не толькі беларускія студэнты, але і студэнты з Лівана, Эквадора, Кітая, Туркменістана, якія прыйшлі паслухаць прыгожую і такую мілагучную беларускую мову.

Урачыстае адкрыццё вечарыны пачалося са слоў дэкана ФПАіДП Авяцісава Арама Рубэнавіча, які засяродзіў увагу на тым, што хоць сам і з’яўляецца выхадцам з Арменіі, але жыццё і лёс распарадзіліся так, што ўжо больш за трыццаць гадоў пражывае ў Беларусі і гэтая краіна стала для яго таксама маленькай радзімай.

Акрамя дэкана ў госці завіталі загадчык кафедры Мельнікава Таццяна Мікалаеўна, а таксама выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры.

Сцэнарый мерапрыемства быў насычаны і песнямі, і вершамі, эсэ, напісанымі самімі студэнтамі. Таксама была прадстаўлена выстава малюнкаў, створаных нашымі таленавітымі аўтарамі-медыкамі.

Хочацца адзначыць усіх студэнтаў, дзякуючы якім мерапрыемства стала такім яркім, каларытным. Вечарына абавязкова запомніцца ўсім, хто на ёй прысутнічаў. Песні гучалі ў выкананні Махнавец Кацярыны (гр. 1114), Ляўчук Анастасіі (гр. 1116), Кошалевай Алены (гр. 7110), Ружа Луізы (гр. гр.1107), Лахач Ліліі (гр. 7110) пад акампанемент Сямёнавай Дар’і (гр. 7110). Свае вершы і эсэ агучылі Шчолак Вераніка (гр. 1118), Лахач Лілія (гр. 7110), Ананіч Сафія (гр. 2104), Гіпчык Кацярына (гр. 2105) і Чапко Ірына (гр. 1118).малюнкі прадставілі: Белавус Аліна (гр.1116), Грачышкіна Вікторыяі (гр. 1116), Сямёнава Дар’я (гр. 7110), Галяк Аліна (гр. 1114), Трыбуль Кацярына (гр.2105), Баярчук Арына (гр. 1112), Прыткова Марыя (гр. 2103), Шынкевіч Ганна (гр. 2104), Казак Юлія (гр. 7108), Манторава Віталія (гр. 1118), Кавалёва Дар’я (гр. 1116).

Вядучыя вечарыны – Глеб Уладзіслаў (гр. 1103), Вашчанка Крысціна (гр. 1103), а рэжысёр – Сюркіна Паліна (гр. 1103).

З заключным словам выступіла загадчык кафедры Мельнікава Таццяна Мікалаеўна: “Колькі дабрыні, пяшчоты ўкладзена ў кожны радок, кожную нотку, кожную працу! Так могуць спяваць, чытаць, маляваць толькі ўлюбёныя ў свой край людзі, сэрцы якіх перапоўнены любоўю да сваёй роднай зямлі – Маленькай Радзімы”.

Дык давайце ж любіць сваё!

Наталля Ратынская, Алеся Носік,
ст. выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў