Ад сэрца да сэрца: адкрыццё Тыдня беларускай мовы i культуры

У панядзелак, 12 сакавіка 2018 года, нам пашанцавала паўдзельнічаць у адкрыцці Тыдня беларускай мовы i культуры, арганiзаванага кафедрай беларускай i рускай моў. На гэтым мерапрыемстве была сустрэча з беларускай паэтэсай Верай Аляксандраўнай Буланда і спявачкай Тамарай Iванаўнай Кашчавай.

Разам з групай мы захапляліся прыгажосцю гучання беларускай мовы, яшчэ раз упэўніліся ў яе мілагучнасці, якая кранула нас да глыбіні сэрца. Асабіста мяне ўразіла радасць і захапленне жыццём гэтых таленавітых жанчын. Іх вершы і песні былі напісаныя на простыя, зразумелыя ўсім тэмы, але ў іх была душа, якая рабіла іх незвычайнымі.  

Таксама было вельмі цікава паспрабаваць за 30 секунд прыдумаць таўтаграму, за якую даваліся маленькія прыемныя падарункi.

Гэта была сустрэча пакаленняў, дзякуючы якой існуе кожная культура. Я лічу, што трэба як мага больш арганiзоўваць такіх мерапрыемстваў, каб моладзь адчувала сябе часткай незалежнай беларускай нацыі, каб мы шанавалі родную мову і культуру.

Тоцкая Палiна, студэнтка 8101 групы