Семінар «Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы»

3 лютага 2016 г. у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прайшоў семінар на тэму «Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы», у якім прынялі ўдзел выкладчыкі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.  Адкрыла мерапрыемства загадчык кафедры рускай мовы і культуры маўлення Ваеннай акадэміі Харанека Святлана Станіславаўна. У цэнтры ўвагі было абмеркаванне вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» і Плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. Кожны выказаў свае ідэі па яго практычным ажыццяўленні.

Асабліва слушнымі і змястоўнымі былі выступленні І. У. Будзько (загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БНТУ), Т. М. Мельнікавай (загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БДМУ), Н. В. Гаўрош (прафесара кафедры беларускай і рускай моў БНТУ), Н. В. Ратынскай (старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў БДМУ), Зелянко В. У. (дацэнта кафедры прыватных методык БДПУ імя Максіма Танка). У ходзе семінара прагучалі канкрэтныя прапановы па выкладанні беларускай мовы ў вышэйшай школе, рэкамендацыі па заахвочванні сучаснай моладзі да вывучэння роднай мовы і аўтэнтычнай беларускай культуры, былі прадэманстраваны магчымасці практычнага прымянення найноўшых тэхнічных сродкаў для тлумачэння арфаграфічных тэм.

Дадзены семінар дапамог усім удзельнікам яшчэ раз пераканацца ў значнасці супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі пры вырашэнні важных надзённых пытанняў.

А. А Носік, Н. В. Ратынская