Чалавек з зямлёй зрастаецца, як тое дрэва

Ёсць такія рэаліі ў гісторыі чалавецтва, над якімі час няўладны. Да іх ліку бясспрэчна адносіцца Янка Купала. У літаратуры яго называюць паэтам-прарокам. Мабыць, таму, што ён не толькі адчуваў сучаснасць, але і разумеў, куды трэба рухацца беларускаму народу па шляху стварэння нацыі.

Імя паэта асацыіруецца з Беларуссю не толькі ў саміх беларусаў. Ён з’яўляецца адным з найярчэйшых колераў нашай Радзімы. Знітаваны з народам, са сваёй зямлёй, пясняр імкнуўся ўсяму свету данесці, што беларусы – гэта старажытны, самабытны, слаўны народ, якія мае сваю мову, гісторыю і глыбокую душу. У сваіх творах Купала заўсёды знаходзіў трапныя сродкі, каб паказаць усю моц і сілу роднага слова, роднага краю, яго людзей і прыроды.

Святкаванне юбілейнага 140-га года з дня нараджэння славутага пісьменніка на кафедры беларускай і рускай моў прайшло ў цёплай творчай атмасферы літаратурнага салона. Пасля прагляду дакументальнага фільма пра гісторыю яго “Паўлінкі” студэнтам фармацэўтычнага факультэта груп 8101 і 8103 было прапанавана напісаць эсэ, верш або нарыс па матывах творчасці Янкі Купалы

Традыцыі беларускага пісьменства, распачатыя Купалам і яго сучаснікамі, трымаюць нашу культуру і наш народ як адно цэлае.

Алеся Носік, загадчык секцыі беларускай мовыкафедры беларускай і рускай моў БДМУ, фота аўтара