Чалавек без Радзімы – бедны чалавек

Якуб Колас – імя, вядомае кожнаму беларусу яшчэ з маленства. Настаўнік, пісьменнік, грамадскі дзеяч, навуковец, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы – малой і вялікай – узвёў беларускую мову і айчынную літаратуру на ганаровае месца ў славянскім асяроддзі.

У 2022 годзе па ўсёй краіне адзначалася 140 гадоў з дня нараджэння літаратара. Успомніць пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова давялося падчас літаратурнай гасцёўні “Чалавек без Радзімы – бедны чалавек”, арганізаванай з групамі 8102 і 8106 1-га курса фармацэўтычнага факультэта. Пачаткам мерапрыемства стаў прагляд дакументальнага фільма, падрыхтаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у якім распавядалася пра цікавыя і нават невядомыя многім факты з біяграфіі Якуба Коласа. У працяг гасцёўні студэнты зачыталі свае любімыя радкі з твораў аўтара, а потым самі паспрабавалі скласці верш-прысвячэнне пісьменніку, чые творы ўжо сталі неад’емнай часткай культуры кожнага з нас.

Якуб Колас – гэта чалавек, які ўжо амаль паўтара стагоддзя з’яўляецца прыкладам мужнасці, чэснасці, патрыятызму і ўзорнага служэння сваёй Айчыне і справе свайго жыцця.

Алеся Носік, загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў БДМУ, фота аўтара