Тэатральны сезон

Студэнты фармацэўтычнага факультэта (групы 8104, 8105) наведалі
6 кастрычніка Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, каб паглядзець спектакль “Не па сваёй ахвоце лекар”. Мерапрыемства стала цудоўным працягам Тыдня роднай мовы і дазволіла студэнтам у чарговы раз паслухаць узорную беларускую мову і пераканацца ў яе прыгажосці і разнастайнасці.

Яркія касцюмы, дынамічны сюжэт, тонкі гумар – усё гэта перанесла гледачоў у нейкі казачны свет, поўны цудаў, перапляцення падзей, лёсаў і эмоцый. Асаблівую цікавасць выклікала медыцынская тэматыка, пададзеная ў непаўторнай творчай манеры знакамітага камедыёграфа
Ж.-Б. Мальера.

За прадстаўленую магчымасць прагляду спектакля выражаем падзяку адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Алеся Носік, загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў БДМУ, старшы выкладчык, студэнты фармацэўтычнага факультэта, фота аўтараў